БелТА

У сваёй прамове Лукашэнка звярнуў увагу на сімвалізм месца правядзення мерапрыемства, бо Курган Славы — святое для кожнага беларуса месца. Тут у сярэдзіне мінулага стагоддзя вырашаўся лёс Беларусі, ішлі баі за сталіцу нашай Радзімы, нагадаў ён.

Ён падкрэсліў, што курган насыпалі ў літаральным сэнсе сваімі рукамі тысячы людзей, якія ведалі вайну асабіста, памяталі забітых таварышаў, смуткавалі аб страчаных сваяках.

«Больш за год яны прывозілі жмені зямлі з гарадоў-герояў, раёнаў партызанскага руху. Зямлі, якая ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей загінуўшых воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў», — сказаў ён.

У памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны Лукашэнка аб'явіў хвіліну маўчання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0