catholic.by

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі звярнуў увагу на тое, што «ў гэты дзень мы згадваем важную падзею, дзякуючы якой гэтая краіна была вызвалена з-пад акупацыі, ад умяшання знешніх сілаў, распачаўшы адбудоўваць тое, што было разбурана, з надзеяй на лепшае жыццё ў будучыні. Таму кожны з нас адчувае абавязак узносіць гарачыя малітвы да Бога за ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны: як вядомых, так і невядомых; як блізкіх нам, так і чужых».

«Сёння асаблівым чынам я малюся за мір і згоду ў гэтай краіне, каб з Божай дапамогай і праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай удалося пераадолець, як кажа Папа Францішак, «культуру падзелу і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасці». У цяперашні момант жыхары гэтай краіны маюць патрэбу прымірыцца паміж сабою, зноў сустрэцца адно з адным як браты, пераадолець нязгоду, якая іх падзяляе.

Неабходна ўмацаваць культуру міру, якую гэтая краіна ў вялікай ступені набыла на працягу стагоддзяў, і паказаць усяму свету, як абараніць этычныя і маральныя каштоўнасці, як абараніць уласныя сем’і, заснаваныя на гэтых каштоўнасцях, якія запэўніваюць ім будучыню», — сцвердзіў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0