Гаворка пра аўтобус маркі Ikarus 556. Яго з 1962 года выпускала венгерская фірма Ikarus. Тады ў гэтай краіне знаходзіліся ва ўладзе камуністы. Нядзіўна, што аўтобус пераважна ішоў у краіны так званага сацыялістычнага лагера (у тым ліку ў СССР).

Аўтобусы гэтай маркі, якія пастаўляліся ў Савецкі Саюз, фарбаваліся ў белы колер і мелі дзве паласы: чырвоную або сінюю.

У Мінск аўтобусы траплялі цягам трох гадоў, пачынаючы з 1970-га. Адметнасцю аўтобуса быў новы рухавік, які зменшыў шум у салоне. Таксама мелася трое дзвярэй.

У аўтобус магло змясціцца больш за сто чалавек (у тым ліку каля двух дзясяткаў — седзячы).

З 1973 года іх пакрысе пачалі змяняць на аўтобусы больш сучаснай мадэлі. Гаворка пра Ikarus 260, які меў жоўты колер.

Ён яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў ездзіў па мінскіх вуліцах. Менавіта гэтыя жоўтыя аўтобусы — першая асацыяцыя для беларусаў, калі гаворка ідзе пра «Ікарусы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0