Чыноўніца прывяла два прыклады зносу будынкаў.
Мясцовы райаграсэрвіс знёс будынак стайні роду Святаполк-Мірскіх у вёсцы Каменполле Міёрскага раёна.
Будынак стайні роду Святаполк-Мірскіх. Фота globustut.by
Летась у вёсцы Чырвоная Зорка Клецкага раёна былі высечаны 52 дрэвы на тэрыторыі парку і знесеныя гаспадарчыя будынкі канца XIX стагоддзя на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты».
Гаспадарчыя збудаванні ў «Радзівілімонтах». Фота Паўла Дзюсекава
Чаму ж іх знеслі?
Вакол будынкаў не былі ўсталяваныя зоны аховы — тэрыторыі, на якіх забаронены працы.
Хвір адзначыла, што на гэтыя падзеі
першым адрэагаваў Мінкульт. Пакуль ведамства не агучыла інфармацыю, на месцах да адказнасці ніхто не прыцягваўся.
Чыноўніца прыводзіць прыклад: у Дзяржаўны спіс уключана 5350 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Праекты аховы распрацаваны толькі для 1602 аб’ектаў спадчыны. Гэта 31% ад іх агульнай колькасці.
Сёлета плануецца распрацаваць толькі 16 новых праектаў зон аховы.
Што прапануе Наталля Хвір?
Каб у Кодэксе аб культуры была ўключана норма: забеспячыць адлегласць у 50 метраў ад знешніх межаў тэрыторыі помніка археалогіі. Таксама, каб распрацоўка праектаў зон аховы была абавязковая для выканання.
Хвір кажа, што мясцовыя ўлады мусяць арганізоўваць інвестыцыйную і любую будаўнічую дзейнасць з безумоўным выкананнем рэжымаў праектаў зон аховы.
«Якія турысты? Гэта ўжо спісаны аб'ект». Пад Мёрамі знеслі аўтэнтычную канюшню, пабудаваную 100 год таму





