Агенцтва «Масква»

Гэта новы рэкорд смяротнасці, з пачатку пандэміі ў краіне ніколі не рэгістравалі 700 або больш смерцяў за адны суткі. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 3 ліпеня, калі было абвешчана пра смерць ад каранавіруса 697 чалавек, піша РБК.

Найбольшую колькасць смерцяў ад COVID-19 за апошнія суткі традыцыйна зафіксавалі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Аднак у найбуйнейшых гарадах Расіі смяротнасць ад хваробы пры гэтым застаецца прыкметна ніжэй за дасягнутыя ў канцы чэрвеня максімумы.

За апошнія суткі ў Маскве зафіксавалі 114 смерцяў ад COVID-19, тады як 28 чэрвеня было абвешчана пра гібель 124 чалавек. У Санкт-Пецярбургу за апошнія суткі ад хваробы памерла 99 чалавек (29 чэрвеня было 119).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0