Свет

Генерал-губернатарам Канады ўпершыню ў гісторыі стала прадстаўніца інуітаў

Новым генерал-губернатарам Канады прызначаная былы лідар інуітаў Мэры Сайман. Яна стала першым прадстаўніком карэнных народаў Канады на гэтай пасадзе, паведамляе канадская тэлерадыёкампанія CBC.

«Я магу з упэўненасцю сказаць, што маё прызначэнне ўяўляе сабой гістарычны і натхняльны момант для Канады і з'яўляецца важным крокам наперад на доўгім шляху да прымірэння», — заявіла Сайман. Яна рабіла прамову на англійскай і на інуктытуце, мове інуітаў.

Мэры Сайман нарадзілася ў вёсцы Канжыкуалюжуак на поўначы канадскай правінцыі Квебек. Яе маці была прадстаўніцай інуітаў, бацька — ангельцам. Большую частку сваёй кар'еры Сайман займалася абаронай правоў інуітаў. Таксама была паслом Канады ў Даніі (1999-2002) і прэзідэнтам канадскай арганізацыі інуітаў «Інуіт Тапірыіт канатамі» (2006-2012).

Каментары

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →