(1195(?) —1263)

...Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы,
І вестка, што не будзе болей тут вайны,
Нібыта ў вочы пыл, ляціць, ляціць крылата.

Гуляй хто можа! — у Новагародку свята —
Каронай каралеўскай князь каранаваны,
І ўжо Еўропай родны край і мы прызнаны,
Ды крыжакам усё ахвота біцца з намі,
І будзем мы за волю біцца з крыжакамі,
І на магілах нашых вырасце палын,
Як воі вырастаюць, каб зноў стаць травою.

Ты — князь Міндоўг, і ты, як родны край, адзін,
І сёння ты з каронай цяжка-залатою,
Але часова ўсё, як дзень, як ноч, зіма,
Як вера, ад якой ты заўтра адрачэшся,
Бо ёсць твой шлях, а іншага ў цябе — няма,
І на шляху ёсць здрада, над якой смяешся
Цяпер, хоць заўтра — смерць.
Ты не баішся смерці.

І пройдзе час...
Як з белага чырвонае не сцерці —
Не знішчыць нас!

12.08.2005

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?