Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, Марціновічу была аказаная медыцынская дапамога. Гэтую ноч Ягор правёў у ізалятары на Акрэсціна. Кажа, што адчувае сябе лепш.

Сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10 гадзін раніцы. Яму і іншым вязням у камеры не выдалі матрацы і пасцелю.

Нагадаем, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» затрыманы на 72 гадзіны як падазраваны па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Таксама ў ІЧУ на Акрэсціна ў такім жа статусе знаходзяцца галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0