Гусараў быў звязаны з грамадзянскай авіяцыяй 40 гадоў. Ён скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па інфармацыйных тэхналогіях. 

Працаваў інжынерам, старшым інжынерам на беларускіх 

авіяцыйных прадпрыемствах, пасля камерцыйным дырэктарам Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі (менавіта так пасля распада СССР называлася «Белавія»). 

У 1996-м Гусараў стаў генеральным дырэктарам кампаніі. Гэтую пасаду ён займаў да гэтага года. У лютым саступіў яе свайму намесніку Ігару Чаргінцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0