Аляксей Кудзін

Аляксей Кудзін

«ЕСПЧ спаслаўся на правіла 39, у адпаведнасці з якім экстрадыцыя забараняецца да таго часу, пакуль суд не прыме канчатковае рашэнне. ЕСПЧ, вывучыўшы нашы довады, што пераслед Аляксея быў палітычна матываваным, і пра тое, што ў Беларусі ён падвяргаўся катаванням, прыняў рашэнне аб неабходнасці праверкі звестак.

Доказы таго, што ў дачыненні да Аляксея прымянялі катаванні, былі ў матэрыялах крымінальнай справы ў Беларусі, якую нам удалося атрымаць. Там і раненні гумовымі кулямі, і страсенне мозгу, і прымяненне светлашумавых спецсродкаў — усе катаванні пацверджаныя. ЕСПЧ вызначыў тэрмін да 10 жніўня — да гэтага часу РФ павінна была падаць дакументы, на падставе якіх Еўрапейскі суд змог бы вывучыць абгрунтаванасць пастановы аб выдачы. Забарона на экстрадыцыю была да 17 жніўня. Але Расія гэта распараджэнне ЕСПЧ праігнаравала», — распавяла адвакатка.

Нагадаем, 21 ліпеня апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

Сям’і паступіла інфармацыя, што ноччу 21 ліпеня Аляксей на самалёце прыбыў у Мінск. У Беларусі яго абвінавачваюць у супраціве міліцыі, ён прымаў удзел у пратэстах у Маладзечне, у мэтах бяспекі збег з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0