Усяго на момант публікацыі вядома пра 48 арганізацый, якія ліквідуюць мясцовыя выканкамы — у першую чаргу, Мінгарвыканкам.

Установы ліквідаваць досыць лёгка — гэта можа самастойна зрабіць рэгіструючы дзяржорган, гэта значыць выканкам. З грамадскімі аб'яднаннямі складаней: каб прыпыніць іх працу, Мінюст павінен звярнуцца ў суд.

Аляксандр Лукашэнка за дзень да масавай ліквідацыі НКА заявіў, што ў краіне дзейнічаюць «пад дзве тысячы» «НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў».

«Цяпер азірнуліся: гэта ж шкода для дзяржавы! Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — абураўся ён.

Глеб Лабадзенка, стваральнік курсаў «Мова Нанова»

Глеб Лабадзенка, стваральнік курсаў «Мова Нанова»

48 арганізацый, якія ўлады ліквідуюць

  1. Human Constanta
  2. Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)
  3. Youth Labor Rights
  4. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  5. Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  6. Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб
  7. Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў
  8. Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
  9. Дабрачынная платформа «Имена»
  10. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  11. «Жывая бібліятэка»
  12. Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт»
  13. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог»
  14. «Мова Нанова»
  15. Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA
  16. European Youth Parliament
  17. «Экаасяроддзе»
  18. «Сацыяльныя інтэрвенцыі»
  19. «Амарока»
  20. «Офіс прасоўвання ініцыятыў»
  21. Цэнтр аматараў жывёл Lavbril
  22. «АСЕТ»
  23. Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў
  24. «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
  25. Рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экадэмія»
  26. «Крэсы»
  27. «Агульная будучыня»
  28. «Пенсійны выпадак»
  29. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі групаў рызыкі «Стымул да поспеху»
  30. «Ноктуам»
  31. «Веданта вада»
  32. Магілёўскі моладзевы цэнтр
  33. «УНОВІС-ФОРУМ»
  34. «Гендарны адказ»
  35. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  36. «Ваколіца»
  37. «Лідар новай эпохі»
  38. Майстэрня сацыяльнага кіно
  39. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  40. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  41. Бізнэс-школа ІПМ
  42. Даследчы цэнтр інстытута прыватызацыі і менеджменту
  43. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
  44. «Тэрыторыя правоў»
  45. «Гарадское развіццё»
  46. Цэнтр развіцця правайдараў дадатковай адукацыі
  47. Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў
  48. Асацыяцыя НКА па барацьбе са СНІДам «БелСетка антыСНІД»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0