Канфлікт узнік пасля таго, як іракцы забаранілі іншым мігрантам браць дастаўленую ежу. «Усё пачалося раніцай, калі не дазволілі раздаваць мігрантам прывезеную ежу. Ежу не дазволілі браць нават дзецям і падлеткам, а таксама жанчынам. Цяпер прывезлі абед, і яго не даюць раздаваць», — сказаў намеснік дырэктара адміністрацыі Алітускага муніцыпалітэта Віргіліюс Пранскявічус.

Са слоў мэра Алітускага раёна Альгірдаса Урубляўскаса, незадаволенасць сярод мігрантаў пачала выяўляцца яшчэ ў мінулую пятніцу — пасля таго як туды прыехалі журналісты. Мігранты патрабавалі даць ім лекара і вярнуць тэлефоны.

Са слоў Пранскявічуса, у выходныя мігранты трохі супакоіліся, бо ім абяцалі, што іх патрабаванні разгледзяць адказныя асобы.

«Але ад сённяшняй раніцы і гаворкі няма аб перамовах. Яны выкінулі ежу. Самі іракцы есці адмаўляюцца, яны забаранілі і іншым браць ежу. Адзінае патрабаванне — выпусціць іх з тэрыторыі», — сказаў ён. 

«Там усюды смецце, у туалетах экскрыменты льюцца праз край, мігранты не пускаюць работнікаў рамантаваць каналізацыю. Цяпер мы і самі баімся пасылаць туды работнікаў, гэта небяспечна», — сказаў Пранскявічус.

Зараз у Верабеі дзяжураць 16 супрацоўнікаў Службы грамадскай бяспекі Літвы. Яны працуюць у жудасных умовах: дзяжураць 8 гадзін, потым там жа адпачываюць у спальных мяшках ля плота. Потым — зноў дзяжурства. У іх нават няма нармальных умоў для падтрымання гігіены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0