Другі дзень запар паломка самалёта «Белавія». На гэты раз затрымаўся вылет з Мінска ў Хургаду
Сёння ноччу самалёт «Белавія» з Мінска ў Хургаду павінен быў адправіцца ў 2.25, але выляцеў толькі бліжэй да 7-й раніцы.
У прэс-службе авіякампаніі пракаментавалі, што была пашкоджана заканцоўка (вінглет) левага паўкрыла, гэта адбылося пасля сутыкнення з тэлетрапам, паведамляе Onliner.
Нагадаем, што ўчора здарыўся інцыдэнт з самалётам Мінск — Анталія, які вымушана прызямліўся ў Маскве з-за праблем з рухавіком.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ