27 ліпеня на судзе давалі паказанні сведкі. Міліцыянт Пятроў, які затрымліваў Латыпава, сказаў, што пацярпелым сябе не лічыць. Дапыталі таксама былую жонку Сцяпана, якая ахарактарызавала яго вельмі станоўча.

Калі суддзя прапанаваў Сцяпану задаць пытанне былой жонцы, Латыпаў сказаў: «Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі найлепшыя гады свайго жыцця?» Суддзя зрабіў яму за гэта заўвагу.

У перапынку Сцяпан выказаўся: калі нешта здарыцца з яго бацькам (яго саб'е машына, ударыць маланка, нечакана спыніцца сэрца), то ён будзе лічыць, што «гэта злая воля кагосьці з дрэнных людзей».

Нагадаем, Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня каля мурала з «Дыджэямі перамен». Праз некалькі дзён на дзяржтэлебачанні выйшлі сюжэты пра тое, што Латыпаў нібыта збіраўся распыляць яды, каб цкаваць міліцыянтаў, але ў справе гэтых абвінавачанняў не аказалася. Латыпава абвінавачваюць па трох артыкулах: «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1, 2 арт. 342), «Супраціў міліцыі» (ч. 2 арт. 363) і «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 ). Яму пагражае да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0