Калегія суддзей з дакладваючай суддзёй Крэмянеўскай прыйшлі да высновы, што першы суд пастанавіў правільна, жанчына вінаватая па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт.368 (Абраза Прэзідэнта РБ), арт.369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт.364 (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў). І прысуд пакінулі без зменаў.

***

Паліна была затрыманая ў самым пачатку 2021 года. Супраць яе мужа Андрэя, таксама актывіста, была іншая крымінальная справа, з-за якой Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь. У пары двое непаўнагадовых дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0