Пра гэта казаў і кіраўнік Круглага стала дэмакратычных сілаў Юрый Васкрасенскі, і палітычны аналітык Андрэй Паротнікаў, і інсайдэрскі тэлеграм-канал «Нік і Майк». Ці магчыма гэта зрабіць чыста тэхнічна? 

Прэзідэнцкія выбары прызначаюцца за тры месяцы да дня галасавання. З рэферэндумам усё прасцей, таму так, у тэорыі гэта магчыма.

Фактычна для арганізацыі рэферэндуму патрэбна крыху больш за месяц. Паводле заканадаўства, кіраўнік дзяржавы мае права прызначаць рэспубліканскі рэферэндум і вызначаць арганізацыйныя мерапрыемствы па забеспячэнню яго правядзення. Гэта значыць, што Аляксандр Лукашэнка ў любы момант можа абвесціць аб даце правядзення рэферэндуму, а таксама агучыць пытанне ці пытанні, якія на яго выносяцца.

Што тычыцца фармавання камісіі, то тэрытарыяльныя камісіі павінны быць утвораныя не пазней, чым за месяц да правядзення рэферэндума. Участкі для галасавання — не пазней, чым за 25 дзён. А ўчастковыя выбарчыя камісіі, тыя самыя людзі, якія будуць падлічваць галасы, не пазней за 20 дзён. Таму чыста тэхнічна здзейсніць гэта дастаткова нескладана.

Аднак на справе мы маем толькі адну з версій Канстытуцый, якую апублікаваў на сваім сайце Васкрасенскі, гэтыя праўкі яшчэ не зацвярджаў Лукашэнка. Кіраўнік верхняй палаты парламента Наталля Качанава казала, што праект новай Канстытуцыі Лукашэнку перададуць у пачатку жніўня.

Таксама анансуецца «абмеркаванне» новай Канстытуцыі сярод грамадзян. Наколькі гэта будзе доўгі працэс, сказаць цяжка, але наўрад ці атрымаецца правесці сам рэферэндум ужо ў верасні.

Што тычыцца арганізацыі на працягу месяца, то так было ў 2004 годзе, калі на рэферэндуме ўздымалася пытанне аб скасаванні абмежавання прэзідэнцкіх тэрмінаў двума. Тады аб правядзенні рэферэндума Аляксандр Лукашэнка абвясціў у эфіры ўсіх дзяржаўных тэлеканалаў 7 верасня. Цікава, што тагачасная прэс-сакратарка кіраўніка краіны Наталля Пяткевіч гаварыла, што зварот будзе тычыцца сітуацыі з закладнікамі ў Беслане. Само галасаванне праходзіла 17 кастрычніка, то-бок ад момант абвяшчэння да моманту галасавання прайшло 40 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0