«Калі ў войска сёння прыходзяць маладыя людзі і пачынаеш у іх пытацца пра гістарычнае мінулае, то некаторыя яшчэ штосьці ведаюць. Калі ж высвятляеш, што яны могуць расказаць пра 30-гадовы перыяд беларускага суверэнітэту і незалежнасці, амаль ніхто нічога не можа адказаць пра нашы дасягненні. 

Некаторыя маладыя людзі ўспрымаюць усё тое, што мы маем, як нейкую данасць, і часта пытаюцца, чаму мы ганарымся тым, што не галадаем. Гэтым трэба ганарыцца — тыя, хто помніць пачатак 1990-х, ведае: тое, што ў нас ёсць, мы дасягнулі сваёй працай.

Калі я вучыўся на Урале, там пачуў такую прымаўку: «Цяжка растлумачыць чалавеку смак солі, калі ён усё жыццё еў мёд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0