Першую партыю цыгарэт выявілі ў пятніцу ўвечары ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца фуры, беларус, заявіў, што перавозіць брыкеты з пілавіння на адрас літоўскай кампаніі. Было выяўлена 642 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт Fest. Іх кошт разам з падаткамі ацэньваецца ў 2,24 млн еўра.
Другую партыю затрымалі 24 ліпеня каля 4 раніцы ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Было канфіскавана 400 тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold, Fest і Minsk Capital на суму каля 1,4 млн еўра, паведамляе літоўская мытня.
Пачынаючы з 2021 года, літоўцы затрымалі на мяжы нелегальных цыгарэт на суму больш за 35 млн еўра. Большасць гэтых цыгарэт (каля 75%) — з Беларусі.