«У юрыстаў прынята каментаваць абвінавачванне ў судзе на публічным адкрытым працэсе, каб любы незалежны назіральнік мог вынесці ўласнае меркаванне. На жаль, і гэта цяпер становіцца раскошай», — сказаў ён.

«І ўсё ж я не магу зразумець, як, ведаючы не толькі аб усіх публічных учынках, але і аб кожнай фразе, аб кожнай думцы тых, хто працаваў разам са мной тым летам, можна выкладаць усё дакладна наадварот у дакуменце, які накіраваны на змяненне жыцця чалавека на перыяд да 12 гадоў. Шчыра кажучы, нягледзячы на ўсё, што адбываецца, гэта не ўкладаецца ў галаве».

Адказваючы на пытанне DW, што цяпер беларусы могуць зрабіць, каб паскорыць яго вызваленне, Максім Знак сказаў:

«Ёсць вельмі просты і правільны спосаб: следчыя, пракуроры, суддзі — яны ж таксама мы, беларусы. Для майго хуткага вызвалення дастаткова сумленна, адкрыта і публічна разгледзець маю так званую «справу» па законе. Вось і ўсё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0