Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага. Вынікае, што ім выставілі абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў). 

Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманні збіты, у СК яму вылікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябет, у СІЗА ён адразу патрапіў у медчастку — выявіліся праблемы з лёгкімі.

Падтрымайце нашаніцаў лістом! 220030, г. Мінск, вул. Валадарска, 2. СІЗА-1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0