Андрэй адразу пасля пераводу на Валадарку трапіў у медчастку.

Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18 ліпеня Скурко пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамент выканання пакаранняў і Мінздароўя з просьбай неадкладна шпіталізаваць Андрэя Скурко ў цывільную бальніцу.

Андрэй Скурко — інсуліназалежны дыябетык, для такіх людзей захворванне на каранавірус можа быць смяротна небяспечным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0