Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў адмовіла ў рэгістрацыі прадстаўніцтва спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».
У МЗС патлумачылі гэта адсутнасьцю аднаго дакумэнту — «Палажэньня аб карэспандэнцкім пункце». Пра гэта паведаміла прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская.
Па яе словах, «Белсат» паўторна зьвярнуўся ў МЗС па рэгістрацыю амаль месяц таму.
Дакумэнты былі прынятыя, і яшчэ тыдзень таму ў МЗС абяцалі, што ўсё добра.
«Згаданы дакумэнт быў у пададзеным пакеце дакумэнтаў,» - сказала А.Рымашэўская.
Упершыню «Белсат» падаў у МЗС дакумэнты на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлеканала як часткі Польскага тэлебачаньня (TVP) у Беларусі 20 сьнежня 2008 году.
Аднак тады Міністэрства замежных спраў спаслалася на тое, што дакумэнты аформленыя неналежным чынам.