«Наша Ніва» звярнулася па каментар да энергетыка. 

«З афіцыйных паведамленняў можна зрабіць выснову, што з рэактарам усё добра — «ляснула» электрычная частка. Груба кажучы, схема наступная: атамны рэактар выпрацоўвае гарачую вадзяную пару, пара пад ціскам круціць турбіну, турбіна круціць генератар, які выпрацоўвае электрычнасць непасрэдна ў сетку. І паломка, вынікае, у апошнім пункце, які з рэактарам не звязаны. Адзінае, што цяпер АЭС не дае ні кроплі энергіі ў сістэму, на гэта можна не звяртаць увагі, калі хапае магутнасцяў іншых станцый у краіне. Але ўзнікае пытанне, навошта такая станцыя трэба. Як я памятаю, былі абяцанні паадключаць процьму электрастанцый пасля пуску АЭС, тую ж Лукомльскую ДРЭС, але з такімі частымі адключэннямі і няўцямнай работай АЭС гэтага рабіць пакуль што не выпадае. 

Да таго ж, сам увод энергаблока назад у сістэму, пасля выпраўлення хібаў, гэта справа не некалькіх хвілін, а вельмі складаная аперацыя, дзе трэба ўлічваць мноства фактараў, каб не заваліць усю энергасістэму», — сказаў энергетык.

Нагадаем, выплата па расійскім крэдыце за будаўніцтва АЭС мелася пачацца 1 красавіка 2021-га, але была перанесена на 2023 год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?