«З ВНУ мы будзем разбірацца, і вельмі сур'ёзна. Мы з многімі рэктарамі ВНУ рассталіся, бо асноўная бяда — прыйшоў у крэсла рэктара, «укінуўся» і забыўся, што ў цябе тысячы маладых чалавек, будучыня нашай краіны. Студэнт — гэта будучая эліта нашага грамадства. Вынік мы таксама ўбачылі ў мінулым годзе».

Лукашэнка арыентаваў рэктараў у першую чаргу на працу са студэнтамі.

«Упраўленне і арганізацыя працэсаў — гэта галоўнае, — заявіў ён. — Калі рэктар на месцы, то і ў ВНУ будзе парадак.

Вось я ад вас буду патрабаваць перш за ўсё парадку ў універсітэце. А ўсім студэнтам, якія да вас прыйдуць, вы павінны ўбіць у галаву, што гэта іх краіна».

Дадамо, што восенню 2020 года менавіта ўніверсітэты сталі цэнтрам пратэстаў, 11 маладых людзей і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава былі асуджаныя па так званай «справе студэнтаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0