Залевы і навальніцы пройдуць сёння хваляй з захаду да ўсходу Беларусі. У асобных раёнах чакаюцца шквалы. Парывы ветру могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.
У Берасці і на захадзе краіны хваля дажджу пракоціцца ўранку, да Менску і цэнтру яна дойдзе ўдзень, а Віцебск і ўсход накрые ўвечары і ўначы.
ДАІ заклікае кіроўцаў і пешакаў быць асабліва ўважлівымі на дарогах.