— Адміністрацыя ААТ «МТЗ» прыняла рашэнне выплачваць матэрыяльнае заахвочванне кожнаму работніку, які прайшоў поўны курс вакцынацыі ад COVID-19. Памер заахвочвання складзе 80 рублёў, — гаворыцца ў паведамленні.

Каб атрымаць узнагароду, работнікам трэба прынесці ў аддзел кадраў сертыфікат аб вакцынацыі.

МТЗ, падобна, стаў першым прадпрыемствам, што такім чынам стымулюе сваіх работнікаў вакцынавацца ад каранавіруса. Раней чытачы скардзіліся, што мясцовыя ўлады шантажом фактычна прымушаюць людзей рабіць прышчэпкі, піша Zerkalo.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0