БелТА

БелТА

Ён зазначыў, што варта вызначыць далейшую стратэгію працы ў новых умовах, перадусім эканамічных.

Закрануў Лукашэнка як праблему каранавіруса, так і ўвядзенне санкцый, чарговы раз падкрэсліўшы, што да санкцый краіна толькі пачынае прыстасоўвацца. «І на сваім вопыце добра ведаем, што любыя абмежаванні — гэта шанец для раскрыцця ўнутраных рэзерваў. Пэўныя крокі ўжо зроблены».

Разам з тым ён адзначыў, што краіны Захаду «б'юць перш за ўсё па экспартных галінах беларускай эканомікі: нафтахімія, машынабудаванне, калійная галіна і іншае. Але галоўная мэта — пакінуць народ без пенсій, заробкаў, дапамог, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і выклікаць незадаволенасць беларусаў».

Таксама ён заявіў, што Беларусь трапіла ў эпіцэнтр цывілізацыйнага супрацьстаяння. «Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: ўздоўж нашых межаў метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТО», — падкрэсліў Лукашэнка, дадаўшы, што «адны заходнія партнёры шукаюць у нас свае «гістарычныя тэрыторыі, а іншыя бачаць плацдарм для новага кідка на ўсход».

Ён таксама закрануў пытанне расійскіх вайсковых баз і сумесных вучэнняў:

«Прынамсі смешна гэта ўсё чуць. Колькі вучэнняў яны правялі ў нашых межах? Яны нас крытыкуюць: вось Лукашэнка хоча размясціць расійскія базы на тэрыторыі Беларусі. Слухайце, мы ж не парымся з нагоды таго, што яны стварылі кучу гэтых баз у Еўропе, іх жа мора там, чаго вы нам прад'яўляеце прэтэнзіі? Ніколі на ўзроўні прэзідэнтаў пытанне аб размяшчэнні расійскіх баз у Беларусі не абмяркоўвалася. Перш за ўсё таму, што ў гэтым няма ніякай неабходнасці пры сучасных узбраеннях».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Калі трэба будзе для бяспекі Саюзнай дзяржавы, якую мы будуем, для бяспекі Беларусі і Расіі размясціць тут усе ўзброеныя сілы з усімі відамі ўзбраенняў, яны будуць тут размешчаны неадкладна.

Цяпер у гэтым няма ніякай неабходнасці, у нас досыць моцныя, згуртаваныя, кампактныя Узброеныя Сілы. Акрамя «тэрытарыялаў», мы можам у патрэбны момант у кароткі прамежак часу 500 тысяч чалавек паставіць пад ружжо, а гэта ўжо сіла. Калі будзе мала, сюды будуць уведзены ўсе Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі. Такога ніколі не будзе. Але калі трэба, мы разважаць не будзем».

«Яшчэ раз паўтараю: у гэтым сёння няма абсалютна ніякай неабходнасці. У востры перыяд у жніўні мінулага года, калі хтосьці вагаўся, хтосьці здрадзіў, нехта пад плінтус залез, у кагосьці ў мазгах кіпела, я не ўвёў ніякія ўзброеныя сілы, ні з Расіі, ні з Украіны, ні з іншых краін. Мы з гэтай бядой справіліся самі. Вось мая пазіцыя», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?