З каментароў на nn.by:

«Незразумела асабіста для мяне, чаму тут шаноўнае спадарства ўсіх чыноўнікаў беларускіх сучасных ставіць у адзін рад і абражвае словамі накшталт «лукадупы». Я таксама жыву ў гэтых мясцінах, я сын аднаго з высокіх беларускіх чыноўнікаў, які выйшаў з народа, з вёскі, зараз дасягнуў вялікіх поспехаў у розных галінах сваёй дзейнасці, і таксама станоўча стаўлюся да такіх вось прыватных канцэртаў.

Здаецца, што трэба быць больш аб'ектыўнымі, а не быць падобнымі да БТ, толькі наадварот. Дадам яшчэ, што перад тым, як так прынізліва адзывацца аб «растучых харомах» і «лукашэнкаўцах», няблага было б перш кінуць погляд на тыя сумы, якія, напрыклад, мая сям'я выплочвае кожны месяц па крэдытах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?