Меркаванні

Шрайбман: Гісторыя з Ціманоўскай паказвае, як бюракратычная сістэма робіць міжнародны скандал з малаважнага эпізоду

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале аналізуе інцыдэнт вакол лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.

Reuters.com

«Кейс з атлеткай Ціманоўскай — наглядная ілюстрацыя, як бюракратычная сістэма, якая ўвесь год пазбаўлялася ад звычкі самакантролю, унутраных стрыманняў і рэшткаў памяркоўнасці да крытыкі, робіць з абсалютна малаважнага эпізоду міжнародны скандал.

Замежныя журналісты часта пытаюцца, ну навошта было нарывацца на сектаральныя санкцыі дзеля арышту Пратасевіча або навошта было маляваць менавіта 80% год таму?

А сістэма не працуе, яна не прымае рашэнні, узважваючы ўсе рызыкі. Стымулы настроены інакш — гасіць любой цаной тое, што можа выклікаць гнеў Першага, а калі гнеў выкліканы — гасіць з падвоенай сілай.

Цалкам упэўнены, што усё развівалася па такой схеме. Ціманоўская публікуе відэа з крытыкай спартыўных бюракратаў, якія аблажаліся з допінг-пробамі іншых спартсменак і прымушаюць яе бегчы замест іх. Відэа падхопліваюць ТГ-каналы.

Тэлевізар працуе ў рэжыме мачыць усё, што падхопліваюць ТГ-каналы, у выніку Ціманоўская — антыгерой усіх навінавых выпускаў дзяржТБ. Лукашэнка глядзіць тэлевізар і абураецца — мы ж далі ёй усё, трэніравалі за наш кошт, а яна піярыцца і посціцца. Лукашэнка тэлефануе і патрабуе зняць Ціманоўскую з гульняў і першым жа рэйсам адправіць у краіну.

Спартыўныя чыноўнікі імчацца выконваць указанне, але інфармацыя праточваецца. Яны выдумляюць версію пра агляд доктара і нестабільны эмацыйны стан спартоўкі. Яна абвяргае, што дактары яе нават аглядалі. Сусветныя СМІ падхопліваюць і робяць з гісторыі скандал, які цалкам можа абярнуцца для Беларусі вылетам з МАК або іншымі спартыўнымі санкцыямі.

Гатовы паспрачацца, калі так адбудзецца, наступная стадыя — размовы пра нарыхтаваную правакацыю і купленую загадзя Ціманоўскую. Зноў жа, падазронае прозвішча. І ўсё гэта як частка гібрыднай вайны пасля таго, як бліцкрыг не атрымаўся. А ўсё, каб Польшчы адышла Гродзенская вобласць. Ці зараз Японіі — Гомельская?

Але калі сур'ёзна, гэта гісторыя не толькі пра механізмы працы нашай дзяржавы, але і пра рэпутацыю.

Калі б спартыўныя чыноўнікі любой іншай краіны, акрамя Беларусі і, напэўна, КНДР, вырашылі давезці да аэрапорта спартсмена, знятага з гульняў за рознагалоссі са сваім начальствам, ніхто б нават не звярнуў увагі. А ў нашым выпадку ўсім нават у далёкай Японіі ясна, што можа пагражаць Ціманоўскай у краіне-донару еўрапейскай бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам20

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка дае інтэрв'ю амерыканскаму блогеру7

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам13

Інтымнае відэа заснавальніцы стартапа, знятае без яе згоды, трапіла ў інтэрнэт. Ёй спатрэбілася тры гады, каб усё выдаліць1

Хацелі напісаць «расіст», а атрымлівалася «Трамп». У айфонах здарыўся дзіўны збой

Як расіяне ставяцца да Лукашэнкі — вынікі свежага апытання11

У сацсетках пішуць пра маньяка ў Наваполацку. Міліцыя пракаментавала2

Роўна пяць гадоў таму ў Беларусь прыйшоў каранавірус1

Адміністрацыя Трампа заяўляе, што скарачае 90% кантрактаў USAID на замежную дапамогу7

Ураджэнцу Беларусі, які ледзь не збіў на скутары ў Рыме вядомага святара, далі тры гады турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам20

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць