Галасы на запісе належаць галоўнаму трэнеру зборнай Юрыю Маісевічу, другі — члену беларускай дэлегацыі.

Вось некаторыя цытаты

«Калі ты хочаш далей выступаць за Рэспубліку Беларусь, то паслухай. Прыедзь і проста паедзь дадому, да бацькоў, і проста адпусці гэтую сітуацыю».

«Ты на ўсю краіну абвінавачваеш людзей, не разабраўшыся ў чым і як. І тваё глупства магла б паўплываць на тое, што людзі страцілі б працу. У людзей ёсць сем'і. Сваім глупствам ты магла зламаць лёсы людзей».

«Для таго, каб гэта супакоіць, трэба проста сысці з эфіру і замаўчаць».

«Мне трэба даваць справаздачу. Там атрымліваецца 350 даляраў, трэба табе іх здаць, бо гэта падсправаздачныя грошы. Гэта сутачныя, якія ты недабудзеш».

«Добра атрымалася, што ты папрасіла прабачэння перад міністрам. Сёння ён будзе заўзець за нас, разумееш? Ён пры любой сітуацыі скажа: «Вось яна патэлефанавала, папрасіла прабачэння».

«Ты зрабіла такую вялікую справу. Але гэта першы крок, а трэба зрабіць другі, які просяць, разумееш?»

«Трэба вось гэта зрабіць, разумееш? Правільна паступіць. Мы спакойна падаём у аргкамітэт, што ў цябе траўма, вырашаем гэтае пытанне, і ты спакойна з'язджаеш. І я табе абяцаю, што ты застанешся ў лёгкай атлетыцы».

«Але ты павер, я не сваю дупу ратую і не дупу кагосьці. < … > Раз нам прапанавана так — мы павінны падпарадкавацца і паступіць так, разумееш? Падпарадкавацца і паступіць так».

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую збіраліся выслаць з Токіа ў Беларусь. Яна будзе прасіць прытулак у Еўропе

«Трэнер сказаў, што гэта пытанне ўжо не на ўзроўні Федэрацыі і Мінспорту». Інтэрв'ю Крысціны Ціманоўскай з аэрапорта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0