ТАСС

ТАСС

Пра гэта ў панядзелак на штодзённым брыфінгу заявіў кіраўнік прэс-службы Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Марк Адамс, піша ТАСС.

«Яна правяла ноч у гатэлі пры аэрапорце ў бяспечнай і абароненай абстаноўцы», — адзначыў ён.

Адамс таксама падкрэсліў, што прадстаўнікі аргкамітэта мінулай ноччу змаглі асабіста пагутарыць з Ціманоўскй, паабяцаўшы, што кантакты са спартсменкай, накіраваныя на выпрацоўку далейшых дзеянняў, працягнуцца.

Таксама ў МАК заявілі, што не будуць пакуль прымяняць санкцый да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Адамс адзначыў, што «спачатку трэба зразумець, што адбываецца».

«Усё адбылося толькі 10-11 гадзін таму, таму галоўнае, што нам трэба было зрабіць, — пераканацца, што з ёй усё добра, спытаць, што ёй неабходна, высветліць, хто з ёй, што здарылася. Прагучала шмат абвінавачванняў, і яны працягваюць гучаць, таму нам спачатку трэба зразумець, што адбываецца, нам трэба атрымаць поўную карціну таго, што адбываецца», — сказаў Адамс.

«Мы запыталі іх (Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі) даць нам поўную справаздачу, і пасля яго атрымання мы пачнём вывучаць гэтае пытанне на прадмет таго, ці павінны быць прыняты якія-небудзь дзеянні. Як вы можаце бачыць, за апошні год мы прынялі мноства рашэнняў у дачыненні да НАК Беларусі. Так што нам трэба паглядзець, што яны скажуць, да якіх-небудзь дзеянняў», — дадаў ён.

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую збіраліся выслаць з Токіа ў Беларусь. Яна будзе прасіць прытулак у Еўропе

«Трэнер сказаў, што гэта пытанне ўжо не на ўзроўні Федэрацыі і Мінспорту». Інтэрв'ю Крысціны Ціманоўскай з аэрапорта

«Сваім глупствам ты магла зламаць лёсы людзей»: апублікаваны запіс размовы членаў дэлегацыі з Ціманоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0