Tut.by

Tut.by

29 ліпеня пасля абеду і 30 ліпеня працэс не адбыўся па прычыне дрэннага стану здароўя палітвязня. Сёння суд працягвае вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы, усе 12 тамоў.

На судзе таксама агучваюць стэнаграмы тэлефонных размоваў палітвязня, якія былі атрыманыя падчас праслухоўкі, якую спецслужбы вялі з чэрвеня 2020 года, паведамляе spring96.org. Затрымалі Сцяпана, нагадаем, 15 верасня. 

Адвакатка на судзе звярнула ўвагу, што дакументы, якія агучваюцца, працэсуальна не аформленыя належным чынам — у іх няма назвы, яны не з'яўляюцца пратаколамі. Але суддзя сказаў, каб адвакатка агучыла гэта ў спрэчках бакоў.

Сёння на судзе таксама планавалася працягнуць допыт сведак, але на суд яны не з'явіліся.

Не прыйшоў на пасяджэнне прадстаўнік упраўлення па сельскай гаспадарцы Барысаўскага раёна. Па зачытаных у судзе паказаннях, якія ён даваў падчас следства, ён труціў баршчэўнік у 2019-2020 гадах, прэтэнзій да арганізацыі Латыпава ў яго не было.

Таксама на судзе планавалі дапытаць начальніка добраўпарадкавання ўчастка Мазырскага МПЗ Касабуцкага. Згодна з яго паказаннямі следчаму, 10 сакавіка 2020 года яны заключылі дамову з арганізацыяй Латыпава, але яна не была выкананая, бо ў яго паўсталі сумневы з нагоды сапраўднасці прадстаўленых дакументаў, сертыфікатаў на сродкі — на ўпакоўках убачыў іерогліфы. Але з нагоды гэтага ў суд не звяртаўся.

Таксама сёння на судзе не атрымалася дапытаць маці Сцяпана Ларысу. Яна раней працавала ў арганізацыі сына капірайтаркай і маркетолагам. Цяпер яна жыве ў Ляхавічах. Не з'явілася ў суд па прычыне нездавальняючага здароўя і аддаленасці знаходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0