Delfi.lt

Delfi.lt

За ноч памежнікі развярнулі некалькі груп нелегалаў, піша Delfi.lt

Памежнікам дапамагала ваенная паліцыя. Працавалі кінолагі з сабакамі.

«Мяжу Літвы павінны абараняць усімі законнымі спосабамі ад любога незаконнага перасячэння як інструмента гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньваць як злачынцаў, якія маюць намер здзейсніць супрацьзаконнае дзеянне — незаконна перайсці мяжу», — сказала Білатайце.

Інфармацыю пра тое, што мінулай ноччу некалькі груп нелегалаў вярнулі ў Беларусь LRT пацвердзіў і віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус, запэўніўшы, што гэта неабходныя меры.

«Літва больш не можа прымаць паток бежанцаў, што пастаянна расце, акрамя таго, нелегальнае перасячэнне мяжы — гэта незаконнае дзеянне. Іншыя меры па вяртанні затрыманых на мяжы прадставіць Службы аховы мяжы.

У першую чаргу нелегалам, напэўна, кажуць, што яны заблукалі. Бо яны прыехалі ў цудоўную краіну Беларусь, любаваліся яе прыродай, і заблукалі, цяпер яны могуць працягнуць свой тур па Беларусі», — іранізуе віцэ-міністр.

Ён нагадаў, што застаюцца некалькі спосабаў падачы прашэння аб прытулку — на кантрольна-прапускных пунктах і ў дыппрадстаўніцтвах.

«У нас цяпер усё ж уведзеная надзвычайная сітуацыя, яна пагаршаецца, і пераходзіць у надзвычайнае становішча. Хоць пакуль не магу пацвердзіць, што пяройдуць да рэжыму надзвычайнага здарэння. Таму памежнікі ўсімі законнымі спосабамі могуць развярнуць мігрантаў і паказаць ім, у які бок ім ісці», — сказаў Абрамавічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0