Спачатку паведамлялася, што іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты.

Сярод затрыманых — Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юніцкая, Сінкевіч.

Пазней прэс-служба МУС паведаміла, што затрыманне адбылося за ўдзел у леташніх «несанкцыянаваных акцыях». Затрыманне праводзілі аператыўнікі ва ўзаемадзеянні з абласной міліцыяй і з дапамогай САХРа, усяго ўзялі 16 чалавек.

Паведамляецца, што ўдзельнікі гурта ўзначальвалі калону пратэстоўцаў і з «выкарыстаннем музычных інструментаў заклікалі людзей да несанкцыянаванага мерапрыемства».

Шэсць чалавек прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе, заведзенай па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзелу ў іх. У дачыненні да астатніх складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў пры затрыманні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0