Улада

Бабарыка з турмы: Ніколі не хацеў застацца ў Беларусі так, як зараз

Віктар Бабарыка адбывае 14-гадовы тэрмін у Наваполацку. Там ён працуе апальшчыкам — падкідае дровы ў пякарні, а супрацоўнікі калоніі здымаюць гэта на відэа. Віктар не страціў пачуццё гумару, а яшчэ ён кажа, што не хацеў бы з’язджаць з Беларусі.

«Я ніколі не хацеў застацца і жыць у Беларусі так, як хачу гэтага зараз, — кажа палітвязень. — І хоць з 18 чэрвеня мінулага года [дзень, калі яго затрымалі сілавікі] я не бачыў краіны, разумею: вобраз будучай Беларусі, які ёсць у мяне ў галаве, падзяляе вельмі шмат людзей». 

А вось што дадае адвакат Наталля Мацкевіч, якая бачылася з палітыкам 2 жніўня:

«Цудоўнае пачуццё гумару — пры ім! Кажа, што ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла, прыйшлося змяніць прафесію. Падкідвае дроўцы ў пякарні, апальшчык. Перадае: «Мае працоўныя подзвігі здымаюць на відэа».

Нагадаем, экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы прэтэндэнт на прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў калоніі за атрыманне хабару і адмыванне грошай. З моманту затрымання і да апошняга слова ў судзе сваёй віны не прызнаў, у адрозненне ад астатніх фігурантаў справы, якім далі значна меншы тэрмін, а іх родныя звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. Пакаранне Бабарыка адбывае ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку. 

Гэта калонія прымае толькі «першаходаў» — людзей, якія адбываюць пакаранне ўпершыню. 

Калонія №1 «новая». Раней пад Наваполацкам ужо была папраўчая калонія №10, але яе закрылі, і на месцы былога ЛПП, ужо ў самім горадзе, у 2017-м адкрылі калонію №1, якая разлічана прыкладна на 1,5 тысячы чалавек. Асуджаныя, якія праходзілі праз калонію ў Наваполацку, кажуць, што адносіны паміж зняволенымі і адміністрацыяй моцна зарэгламентаваныя нормамі, ніякіх паслабленняў, выкліканых чалавечымі пачуццямі, тут чакаць не выпадае. Апроч Бабарыкі, па даных «Вясны», у калоніі №1 цяпер адбываюць пакаранне 23 палітвязні, сярод якіх былы ваенны Дзяніс Урад і блогер Аляксандр Кабанаў.

Каментары

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →