Cустракаемся на першай запраўцы па ходу руху за кальцавой на гарадзенскай дарозе ў 13:00.

Для тых, хто паедзе не з Менску: сустрэча каля музея ў 14:00.

У праграме: наведванне музею, цэнтру народных рамёстваў, сядзібы з дзеючай кузняй і свіранам (дзе можна пабегаць дзецям і ўсім разам паесці), экскурсія па мястэчку.

Арыентуйцеся, што ўваходны квіток у кожны з аб’ектаў (музей, цэнтр, маёнтак) каштуе 1 тыс. для дарослых і 500 бел. руб. для дзіцяці. Плюс 20 тыс. з усіх за арэнду маёнтку.

Перавагі вандроўкі — яна будзе цікавай незалежна ад надвор’я. Калі будзе пагодна, зможам спыніцца дзе-небудзь на беразе Іслачы, даць дзецям пагуляць. Нейкую ежу варта прыхапіць з сабой, бо крамаў у мястэчку шмат, але іх асартымент захаплення ў нас не выклікаў.

Вяртанне ў Менск плануем недзе а 7-ай.

Падрабязнасці і абмеркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0