Паліцэйскі нарад у нямецкім горадзе Гослары ў ноч на 8 ліпеня выехаў па тэрміновым выкліку, прычынай якога стаў п’яны барсук, які разлёгся пасярод праезнай часткі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кіроўца, які праязджаў па дарозе вырашыў, што жывёліну збіла аўто і паведаміў пра здарэнне ў паліцыю. Аднак, як высветлілі паліцыянты, барсук быў здаровы, але нецвярозы нагэтулькі, што не мог ісці. На воклічы паліцэйскіх ён не рэагаваў і ніякага страху пры набліжэнні людзей таксама не адчуваў. Як апынулася, барсук наеўся пераспелых вішняў, якія ў страўніку жывёлы забрадзілі, ператварыўшыся ў алкаголь. «Парушальніка» сагналі з шашы і пакінулі адсыпацца на бліжэйшым лузе.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0