Мяркуючы па даных, у сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек. У аўторак — 35 чалавек.
Назад вярнулі 300 чалавек.
Да гэтага колькасць мігрантаў, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу пабіла ўсе рэкорды — 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а днём раней — 294 чалавекі.
З 3 жніўня літоўскія памежнікі вяртаюць у Беларусь іракскіх мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Прынятае міністрам унутраных спраў Агне Білатайце рашэнне дае права памежнікам прымяняць у дачыненні да іх метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу.