За мінулы дзень на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 19 нелегальных мігрантаў, вярнулі назад у Беларусь — больш за 300. З 29 ліпеня гэта найменшая колькасць затрыманых.
МЗС Ірака заклікала грамадзян краіны «не быць мішэнню для гандлю людзьмі»
МЗС Ірака выступіла з заявай з нагоды гібелі грамадзяніна сваёй краіны ля беларуска-літоўскай мяжы, у якой заклікала грамадзян Іраку «не быць мішэнню для кантрабанды і гандлю людзьмі» і паведаміла, што амбасада краіны ў Маскве ўважліва сочыць за расследаваннем інцыдэнту.