У выніку беларускі занялі 15 месца з 16 удзельнікаў. Зборная Багамскіх астравоў не змагла фінішаваць. Ад пераможцаў беларускі адсталі на 12 секунд.

На трэцім этапе за Беларусь бегла Эльвіра Герман, якая спецыялізуецца на бегу з бар’ерамі. 

Нагадаем, што Ціманоўская, якая спецыялізуецца на бегу на 100 і 200 метраў, публічна раскрытыкавала трэнераў і функцыянераў зборнай, якія вырашылі яе паставіць на няпрофільную дысцыпліну. А двое дзяўчат не змаглі паўдзельнічаць у Алімпіядзе праз недахоп допінг-тэстаў.

У складзе беларускай каманды ў выніку выступілі Аляксандра Хільмановіч, Юлія Блізнюк, Эльвіра Герман і Астэрыя Лімай. Лепш за ўсіх свой этап прабегла Блізнюк — 51,67 секунды, горш за ўсіх — Герман: ёй спатрэбілася 55,34 секунды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0