Па даручэнні Лукашэнкі беларускія пагранічнікі ўзмацняюць ахову дзяржаўнай граніцы. Аб гэтым БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

«У першую чаргу ажыццёўлена дадатковае ўзмацненне зялёнай граніцы. Павялічана колькасць нарадаў, ажыццёўлены манеўр сіл і сродкаў з другарадных напрамкаў на найбольш значныя», — расказаў Антон Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, з улікам абстаноўкі, што складваецца, органамі пагранічнай службы ўдакладнена ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі Міністэрства абароны і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў для фарміравання рэзерваў з падраздзяленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0