Суд Чыгуначнага раёна Віцебска па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК вынес рашэнне аб прызнанні сайта Тribunа.сом і яго вытворных ў сацыяльных сетках і месенджарах экстрэмісцкімі. Гаворка пра Telegram-канал, чат, старонкі ў Instagram, Facebook, Twitter, Укантакце і г.д..

Як перадае МУС, на гэтых старонках размяшчалі матэрыялы, якія заклікалі да экстрэмісцкай дзейнасці. За рэпост публікацый прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

За апошні час партал «Трыбуна» стаў самым актуальным і арыгінальным сярод беларускіх спартовых выданняў. Журналісты «Трыбуны» не абмяжоўваліся лічбамі, былі гатовыя да любых эксперыментаў, разумелі важнасць аператыўнай падачы інфармацыі. Хутка гэта зрабіла партал флагманам беларускай спартовай журналістыкі. Але ж менш чым за год шмат чаго змянілася. Сёння на «Трыбуне» ўжо звыклыя не толькі спартовыя навіны, але і палітыка. Сайт заблакаваны, некалькі журналістаў траплялі на суткі, частка супрацоўнікаў з’ехала з Беларусі, а галоўная зорка — Аляксандр Івулін — сядзіць у СІЗА пад крымінальнай справай.

Читайте также: «Спорт — гэта не толькі падзеі на стадыёне». Як жыве партал «Трыбуна», чый сайт заблакавалі, а галоўную зорку закрылі ў СІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0