Ранейшая папулярнасць Лукашэнкі звязвалася з яго нейтральнай пазіцыяй у расійска-ўкраінскім канфлікце. Але пасля выбараў 2020-га і падаўлення пратэстаў супраць іх фальсіфікацыі стаўленне ўкраінцаў пачало мяняцца. 

У верасні 2020-га сацыёлагі прапанавалі рэспандэнтам адказаць на пытанне, каго ўкраінцы больш падтрымліваюць — Аляксандра Лукашэнку ці ўдзельнікаў пратэстаў? У тым выпадку Лукашэнка атрымаў 31% падтрымкі, а 45% выказалі сваю падтрымку ўдзельнікам акцый пратэстаў.

На прэс-канферэнцыі 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка паўтарыў даўні фэйк, што ў 2014-м у Беларусі знайшлі прыстанішча 160 тысяч грамадзян Украіны. Насамрэч, паводле звестак Дэпартамента па міграцыі, у тым годзе прытулак у Беларусі атрымалі ўсяго каля 6000 чалавек.

Учора таксама Аляксандр Лукашэнка сказаў украінскаму журналісту: «Вы дажартуецеся да таго, што я рызыкну і пераступлю мяжу без зброі. І ў мяне будзе не 40% украінцаў, а мінімум 90%. І мы Украіну павернем… Не для таго, каб захапіць, а каб зрабіць Украіну ўкраінскай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0