Пра гэта паведамілі ў МЗС Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

«Ад беларускага боку мы запыталі тлумачэнні адносна слоў Лукашэнкі, якія могуць сведчыць аб допуску беларускім бокам на сваю тэрыторыю самазваных «пракурораў» з часова акупаванага Луганска для допыту Рамана Пратасевіча.

У выпадку пацвярджэння гэта будзе супярэчыць раней атрыманаму ўкраінскім бокам, афіцыйнаму адказу ад МЗС Беларусі, у якім гэты факт катэгарычна адмаўляўся», — сказана ў паведамленні МЗС Украіны.

Учора падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка сказаў, што прадстаўнікі «ЛНР» прыязджалі ў Беларусь і дапытвалі Рамана Пратасевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0