Рэйтынг праграм за ліпень апублікаваў marketing.by. Звесткі ім прадаставіла кампанія «Індустрыйныя рашэнні», якая аналізуе тэлепрагляды.

Самымі папулярнымі аказаліся трансляцыя чэмпіянату Еўропы па футболе, расійскія «Весці» і неўміручае «Поле цудаў». За імі — ток-шоу «Прывет, Андрэй» і серыял «Ведзьма». З беларускіх праграм у топ-15 трапілі толькі «Нашы навіны» (10-е месца) і «Трывожная кнопка» (11-е месца, гэта зводка НС і крыміналу). 

Найбольшы рэйтынг з беларускіх каналаў мае АНТ. Пасля ідзе Расія-Беларусь, НТВ-Беларусь, Беларусь-1, Мір, СТБ.

Рэйтынг за чэрвень падобны. Але там на першых пазіцыях апынулася інтэрв’ю Маркава з Пратасевічам і прапагандысцкі фільм пра пасадку самалёта. Меркавана, інтарэс быў выкліканы самім скандалам і персонай Пратасевіча, бо іншыя выпускі Маркава не траплялі ў топ.

Яшчэ адзін рэйтынг паказвае, якія з перадач найбольш папулярныя на кожным з каналаў. Вось маніторынг за тыдзень з 26 ліпеня па 1 жніўня. На АНТ лепш за ўсё глядзелі «Поле цудаў», на Беларусь-1 — «Панараму», на СТБ — «Навіны 24 гадзіны», на «Мір» — «Справы судовыя. Новыя гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0