Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Цяпер медыкі баяцца, што пасля заканчэння пандэміі Індыю чакае ўсплёск новых выпадкаў дыябету. Напрыклад, мумбайскі медык Рахул Баксі сцвярджае, што 8-10% яго пацыентаў, якія не мелі дыябету да таго, як захварэлі на кавід, пасля выздараўлення маюць высокі ўзровень цукру ў крыві, піша ВВС.

У шпіталях індыйскіх гарадоў Дэлі і Чэнай было праведзенае даследаванне, у якім прынялі ўдзел 555 пацыентаў з дыябетам. Згодна з ім, тыя пацыенты, у якіх быў дыягнаставаны дыябет пасля заражэння кавідам, мелі больш высокі ўзровень цукру ў крыві (важная характарыстыка дыябету), чым тыя, хто меў хваробу раней.

Хутчэй за ўсё, частка пацыентаў, што атрымалі посткавідны дыябет, мелі хваробу раней, але ім проста не быў выстаўлены дыягназ. Іншыя з іх, верагодна, атрымалі хваробу пасля лячэння стэроідамі. Пасля выпіскі са шпіталя ў некаторых пацыентаў узровень цукру ў крыві прыйшоў у норму. Была і трэцяя група пацыентаў, якія атрымалі посткавідны дыябет праз тое, што вірус пашкодзіў клеткі іх падстраўнікавай залозы. Пакуль не зразумела, ці застанецца ў пацыентаў посткавідны дыябет назаўжды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0