Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў сераду днём у правінцыі Сіракузы, днём раней у Ленціне было +47°С градусаў, паведамляе ANSA.

«Калі даныя будуць пацверджаны пасля адпаведнага аналізу, яны могуць стаць самым высокім значэннем, зафіксаваным на еўрапейскім кантыненце», — сказаў метэаролаг Мануэль Маццалёні.

З пачатку тыдня ў Італію прыйшоў антыцыклон з Афрыкі, самы высокі — чырвоны — узровень небяспекі надвор'я абвешчаны ўжо ў 15 гарадах, у тым ліку ў Рыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0