Таксама будуць прадавацца часопісы «Асцярожна: дзеці» і «Дуду».

Таксама мы будзем прымаць падпіску на другое паўгоддзе, гэта шанец падпісацца на часопіс для тых, хто не надта сябруе з інтэрнэтам ці не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку. 

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.

Свежы нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні. А таксама ў ім ёсць матэрыялы пра Васіля Вітку, Чэслава Мілаша, турэмныя будні палітвязняў пры Польшчы і шмат-шмат іншага цікавага.

Гэты нумар часопіса можна набыць і ў кнігарнях, у некаторых супермаркетах і ў прыватных распаўсюднікаў.

Вось спіс кнігарань. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Гродна

«Цудоўня»

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31)

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкінулі з «Белпошты», таму мы запусцілі ўласную сістэму падпіскі.

Пакуль не працуе сайт nashakrama.by, падпісацца на часопіс можна, аплаціўшы падпіску ў любым інфакіёску, банку ці на пошце. Выразайце квітанцыю ў нізе старонкі часопіса, запаўняйце, а пасля аплаты дасылайце яе нам на адрас: Мінск, а/с 62, 220004. Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце ці яе копію або ўпішыце нумар квітанцыі ў графу на адвароце падпіснога абанемента. Можна звесткі проста даслаць на электронную пошту [email protected] 

Кошт падпіскі праз Рэдакцыю будзе 7 рублёў за 1 нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за 6 нумароў.

Вось шлях для аплаты:

(у АРІПе праз «адвольны плацеж» — «произвольный платеж»): Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001 BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя»

На перыяд …….. Сума плацяжу: ……..

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?