Часам спякотна і навальніцы: прагноз надвор'я на выходныя і панядзелак
У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па заходняй палове — кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Ноччу +9..+15°С, днём +24..+30°С. У Мінску да +27°С.
У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём ад +21°С па паўночным захадзе да +31°С па Гомельшчыне.
У панядзелак таксама месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +10..+17°С, днём +22..+29°С, па поўдні да +30..+31°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ