У Таліне 9 жніўня 2021 года прайшла незвычайная акцыя, прымеркаваная да гадавіны выбараў. Там выставілі больш за 600 пустых крэслаў з імёнамі беларускіх палітвязняў

У Таліне 9 жніўня 2021 года прайшла незвычайная акцыя, прымеркаваная да гадавіны выбараў. Там выставілі больш за 600 пустых крэслаў з імёнамі беларускіх палітвязняў

«У нас у КСДС ёсць два спісы: на амністыю і на памілаванне. Першы спіс на амністыю — гэта 650 чалавек, ён размешчаны ў публічным доступе на нашым сайце. У ім ёсць і Віктар Бабарыка», — пацвердзіў Васкрасенскі.

Ён растлумачыў, у чым адрозненне амністыі ад памілавання — амністыя не патрабуе прызнання віны, раскаяння і прашэння на імя Лукашэнкі, а памілаванне гэтага патрабуе.

«Аднак улічваючы беспрэцэдэнтны ціск на краіну, шэраг Міністэрстваў і ведамстваў, перш за ўсё сілавыя, прызналі амністыю немэтазгоднай на дадзеным гістарычным этапе. Таму гэтым людзям прапанавалі варыянт памілавання», — распавёў Васкрасенскі.

Васкрасенскі сказаў, пры якіх умовах была ба магчымая амністыя 650 чалавек. «Амністыя была б магчыма, за якую мы выступалі, калі б не было гэтага санкцыйнага ціску, агрэсіі, калі б пратэстоўцы і міжвольная апазіцыя пачалі б выкарыстоўваць рыторыку прымірэння. Я ўпэўнены, можна было б пераканаць уладу амніставаць усіх 650 чалавек. Некаторых нават без усялякіх умоў, як у выпадку з Бабарыкам», — дадаў Васкрасенскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0